→ Культурны цэнтр Malý Berlín разам з Галоўным архітэктарам горада Трнава абвяшчаюць прыём заявак на рэзідэнцыю для #архітэктары/-кі, гарадскіх планіроўшчыкаў і #даследчыкі/-цы з вопытам ці цікавасцю да #урбаністыка, #экалогія і кліматычных рашэнняў. Удзельнікі/-цы будуць працаваць над тэмай узаемадзеяння горада і прыроды ў кантэксце кліматычнага крызісу. Калі: верасень – лістапад 2025 (3 месяцы).
Прапануецца: – Стыпендыя 1000 EUR у месяц – Кампенсацыя дарожных выдаткаў да 500 EUR – Пражыванне ў Трнаве падчас рэзідэнцыі – Доступ да гарадскіх ведамстваў (аддзелы тэрытарыяльнага развіцця, экалогіі і інш.) – Магчымасць публічнай прэзентацыі сваёй працы.