Конкурс для пачаткоўцаў у #фатаграфіі і #відэа — Textile Transformations 2025 → Magnum Photos і арганізацыя Textile Exchange запрашаюць тых, хто хоча распавесці візуальную гісторыю пра тэкстыль — яго шлях, значэнне, сувязь з культурай, памяццю, экасістэмамі і людзьмі. Упершыню прымаюцца і відэапраекты (да 3 ролікаў па 60 сек.).
Прапануецца: – Галоўны прыз: 10,000 USD, ментарства з Magnum, падтрымка ад Magnum Photos Education – Прэмія для фіналіста 7,000 USD – Публікацыя ў зіне Unwoven – Паказ у Лісабоне на Textile Exchange Conference (кастрычнік 2025).