Прыём заявак на стварэнне інсталяцыі ў Locust Projects | #ЗША
→ Некамерцыйная прастора Locust Projects (Маямі, Флорыда) запрашае падаць ідэі на Project Room Open Call — праграму для стварэння новай #інсталяцыя, спецыяльна для невялікай выставы ў асобнай зале (58 м²). Вітаюцца праекты, што выходзяць за рамкі звыклых метадаў працы, эксперыментальныя або з акцэнтам на актуальныя тэмы: гендар, ідэнтычнасць, экалогія, калектыўнасць, правы чалавека. Для каго: аўтары/-кі, дуэты або калектывы.
Прапануецца: – Ганарар 3100 USD – Да 5000 USD на вытворчасць (матэрыялы, арэнда абсталявання, мантаж і інш.) – Падтрымка ад каманды Locust Projects: прамоцыя, дакументацыя, дапамога ў мантажы – Пражыванне (да 21 дня), сутачныя выдаткі (50 USD/дзень), кампенсацыя дарогі.