Прыём заявак на Malta Biennale 2026 | #Мальта
Malta Biennale — гэта буйная міжнародная выстава сучаснага мастацтва, якая праходзіць на гістарычных і археалагічных лакацыях архіпелага (у т.л. аб’ектах UNESCO).
Тэма 2026 — CLEAN | CLEAR | CUT — заклікае да крытычнага дыялогу паміж сучасным мастацтвам, гісторыяй і ідэнтычнасцю Мальты.
Калі: 11 сакавіка – 29 траўня 2026.
1⃣ Для мастакоў і мастачак
Шукаюць: #інсталяцыі, #скульптура, #жывапіс, #перформанс, #фота, #відэа, мультыдысцыплінарныя праекты. Можна падавацца з новым ці гатовым праектам (у т.л. site-specific).
Прапануецца:
– Фінансаванне да 13 000 EUR на вытворчасць, праезд і пражыванне
– Падтрымка з лагістыкай, PR і тэхнічнымі працэсамі
– Удзел у міжнародным каталогу.
Ддл: 30 чэрвеня, 12:00 (CET).
2⃣ Для нацыянальных павільёнаў
Для каго: амбасады, нацыянальныя і міжнародныя інстытуцыі.
Прапануецца:
– Пляцоўкі ў Валеце (напрыклад, St Elmo, MUŻA) і Віторыёзе
– Тэхнічная, лагістычная і PR падтрымка
– Дадатковая магчымасць — мастацкія рэзідэнцыі для мастакоў і мастачак.
Арганізатар павільёна мусіць пакрыць усе выдаткі на вытворчасць і экспазіцыю.
Ддл: 29 жніўня, 12:00 (CET).
3) Для Satellite Events
Для каго: #мастакі/-чкі, незалежныя ініцыятывы, #НДА, установы, крэатыўныя супольнасці.
Можна падаваць выставы, перформансы, канцэрты, лекцыі, варкшопы, іншыя фарматы.
Фінансаванне не прадугледжана, але праекты будуць уключаны ў афіцыйную праграму, каталог і атрымліваюць PR падтрымку.
Ддл: 25 ліпеня.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.