Рэзідэнцыя AiR 351 / CAC – Torres Vedras Grant 2025 | #Партугалія
Для каго:#мастакі/-чкі з любой краіны і на любой стадыі кар’еры (акрамя тых, хто ўжо ўдзельнічаў у AiR 351). Калі: 3 месяцы паміж вераснем і снежнем 2025.
AiR 351 і CAC — праграма сучаснага мастацтва, нацэленая на ўзаемадзеянне з лакальным кантэкстам і супольнасцю. Прапануецца: – Штомесячны #грант 1100 EUR (на пражыванне і іншыя выдаткі) – Жыллё побач з цэнтрам мастацтваў і майстэрня (~30 м²). – Куратарская і тэхнічная падтрымка – Удзел у лакальным арт-асяроддзі, адкрытыя студыі, публічныя прэзентацыі.