Для каго:#мастакі/-чкі (індывідуальна або дуэтам), якія хочуць распрацаваць новы праект або паглыбіцца ў існуючую практыку. Калі: 25 жніўня – 21 верасня / 10 лістапада – 7 снежня 2025.
Studio17 — незалежная прастора сучаснага мастацтва ў Ставангеры. У межах праграмы рэзідэнцыі прапануецца 4 тыдні супольнага пражывання, творчасці і адкрытых прэзентацый. Прапануецца: – Ганарар 15 000 NOK (~1300 EUR) на дарогу, матэрыялы і ўдзел – Жыллё – Падтрымка каманды, куратарская і тэхнічная дапамога – Магчымасць open studio, выставы або публічнай прэзентацыі ў канцы рэзідэнцыі.