Рэзідэнцыя SOCIAL DIVE — Tokyo Biennale 2025 | #Японія
Для каго:#мастакі/-чкі, што жывуць за межамі Японіі і гатовыя працаваць з тэмай “санпо” (шпацыру) і гарадской супольнасцю. Калі: верасень – кастрычнік 2025.
Tokyo Biennale абвяшчае конкурс на ўдзел у арт-рэзідэнцыі SOCIAL DIVE, прысвечанай тэме “санпо” — шпацыр як форма мастацкага даследавання, дыялогу і пераасэнсавання гарадской прасторы. Прапануецца: – Ганарар 100 000 JPY (600 EUR) – Падтрымка на вытворчасць праекта да 200 000 JPY (1 200 EUR) – Кампенсацыя дарогі да 300 000 JPY (1 800 EUR) – Пражыванне ў Токіа – Куратарская падтрымка і каардынацыя лакацыі – Пераклад і падтрымка падчас працы – Удзел у выставе Tokyo Biennale 2025 (кастрычнік–снежань).