Summer Residency — 2-тыднёвая рэзідэнцыя для 50 візуальных мастакоў і мастачак. Праграма прадугледжвае творчае паглыбленне, наведванне знакавых арт-інстытуцый (Musée Picasso, Fondation Maeght, Musée Matisse і інш.), культурны абмен і магчымасці для будучага супрацоўніцтва. Прапануецца: – Пражыванне, харчаванне і пакрыццё ўсіх праграмных выдаткаў (у тым ліку кошт візы) – Групавая выстава ў партнёрскай галерэі – Друкаваны каталог з працамі ўдзельнікаў/-ц – Магчымасць супрацоўніцтва з 50+ галерэямі і куратар(к)амі.