Трэнінг па зялёнай журналістыцы — SDG Laboratory for Green Journalism 2025 ад IDEM – Institute for Democracy, Media and Cultural Exchange (#Германія)
Для каго: #журналісты/-кі і медыяпрафесіяналы/-кі з 6 краін, з досведам у прэсе, анлайн-#медыя, радыё, падкастах, ТБ, фільмах, #відэа. Калі: травень – снежань. Фармат: анлайн + тры лабараторыі ў Малдове, Германіі і Польшчы.
У фокусе #экалогія, кліматычныя змены, устойлівае развіццё, журналісцкае расследаванне, выкарыстанне #ШІ ў медыя. Удзельнікі/-цы распрацуюць і апублікуюць мінімум 3 матэрыялы, уключаючы трансгранічны праект. Прапануецца: – Пакрыццё дарогі, пражывання, харчавання – Дапамога з візавымі пытаннямі – Падтрымка праектаў, кантакты з эксперт(к)амі.