11 красавіка — дзень памяці ахвяраў тэракту ў мінскім метро.14 гадоў таму выбух на станцыі “Кастрыч…

11 красавіка — дзень памяці ахвяраў тэракту ў мінскім метро.

14 гадоў таму выбух на станцыі “Кастрычніцкая” забраў жыцці 15 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. Гэтая трагедыя ўразіла ўсю краіну.

Для многіх беларусаў тэракт стаў не толькі асабістай трагедыяй, але і сымбалем цынізму рэжыму. Афіцыйная версія падзей — суцэльны шэраг несастыковак, імклівае “знаходжанне” вінаватых — выклікае недавер дагэтуль.

Канчатковая праўда пра гэты дзень застаецца адкрытым пытаннем.

У Вольнай Беларусі абавязкова будзе праведзена сапраўднае расследаванне ўсіх злачынстваў супраць народа!


BBC: Тэракт у мінскім метро: чаму праз 10 гадоў не ўсе вераць вынікам расследавання?

DW: 10 гадоў трагедыі ў мінскім метро: што ўспамінаюць відавочцы.


13 красавіка на штотыднёвым мітынгу мы ўшануем памяць загінулых падчас гэтай трагедыі. Далучайцеся.