Рэзідэнцыя “Bom Dia” ад Cultivamos Cultura, Сан-Луіш, #Партугалія
Для каго:#мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #творцы, #эколагі, міждысцыплінарныя практыкі, што працуюць на скрыжаванні культуры і іншых сфер. Калі: 7–30 дзён у верасні 2025.
Праграма “Bom Dia” з’яўляецца часткай праекта OASis і заахвочвае даследаванне лакальнага кантэксту, узаемадзеянне з супольнасцю і стварэнне выніковага праекта, які будзе прадстаўлены на сумеснай выставе ў 2027. Праект мусіць мець экалагічную або сацыяльную скіраванасць, арыентацыю на супольнасць, выкарыстоўваць натуральныя або лакальныя матэрыялы.
Прапануецца: – Ганарар 1300 EUR – Кампенсацыя на дарогу да 500 EUR – Падтрымка на матэрыялы да 1600 EUR – Сутачныя на харчаванне – Жыллё ў асобным пакоі і прастора для працы.