Партнёрская сустрэча для супрацоўніцтва з беларускімі моладзевымі ініцыятывамі — Belarusian Youth Work — #Варшава і #Гайнаўка, #Польшча ад SALTO EECA і FRSE Poland Для каго: моладзевыя #лідары/-кі, #каардынатары/-кі праектаў, #ментары/-кі, прадстаўнікі/-цы #НДА з краін Erasmus+ і Беларусі (як тых, хто застаецца ў краіне, так і тых, хто цяпер у ЕС). Калі: 12–16 траўня.
Сустрэча накіравана на развіццё партнёрстваў з беларускімі ініцыятывамі, знаёмства з мясцовым кантэкстам Падляшша і распрацоўку ідэй для праектаў у межах Erasmus+ і European Solidarity Corps. У праграме — нетворкінг, візіты ў беларускія арганізацыі, тэматычныя варкшопы і адкрытыя дыскусіі ў Гайнаўцы. Прапануецца: – Бясплатны ўдзел, пражыванне і харчаванне – Кампенсацыя праезду для ўдзельнікаў з Беларусі.