PROSPER – гэта міжнародны праект, які даследуе рэгіёны Балкан. Тэма – перыферыі. Рэзідэнцыя адбудзецца на востраве, дзе ёсць распаўсюджаная экалагічная праблема – лясныя пажары. Ключавая мэта праграмы – натхніць удзельнікаў на пошукі сувязі паміж сваёй практыкай, асяроддзем, у якім яны жывуць, і іншымі людзьмі. У тым ліку падтрымліваць і развіваць каштоўнасці устойлівасці, інклюзіўнасці і дэкаланіяльнага мыслення.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – суткавыя 660 EUR (brutto) – праезд – вытворчыя выдаткі – працоўную прастору – калектыўныя навучальныя заняткі з мясцовымі супольнасцямі – экскурсіі па востраве з мясцовым гідам.