2 рэзідэнцыі для творцаў, што жывуць у ЕС 1⃣ Zvjezdane Staze – #рэзідэнцыя па гуку ў #Боснія…

2 рэзідэнцыі для творцаў, што жывуць у ЕС

1⃣ Zvjezdane Staze –
#рэзідэнцыя па гуку ў #Боснія_і_Герцагавіна

Для каго: #музыкі, #кампазітары і #саўнд_дызайнеры.
Калі: 3 ліпеня – 30 верасня.

Запрашаюць стварыць новыя працы ў галіне сучаснай музыкі. Яны будуць прэзентаваныя на фестывалі VaClaF: Vareš Classic Festival.

Арганізатары прапануюць:
– стыпендыю 2250 EUR
– пражыванне
– праезд
– пакрыццё візавых выдаткаў.

Ддл: 20 траўня.
Падаць заяўку.

2⃣ The Body Folkloric – фальклорная #рэзідэнцыя ў #Польшча

Для каго: #культдзеячы і #творцы розных дысцыплін.
Калі: кастрычнік.

Запрашаюць у горад Ёнкава тых, хто даследуе фальклор і стварае на яго аснове свае творы. Цікавіць актуальнасць фальклора, тое, як ён дапамагае змагацца з кліматычнай катастрофай і стратай біяразнастайнасці.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– праезд
– стыпендыю 750 EUR
– працоўную прастору
– доступ да сезоннай арганічнай гародніны.

Ддл: 26 траўня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты