У Вільнюсе адчынілася крама і новая творчая прастора, якая запрашае майстроў і рамеснікаў да супрацоўніцтва. Цікавяць розныя вырабы: кнігі, гульні, адзенне, вышыванкі, упрыгожванні і інш.
У краме можна будзе не толькі прадаваць вырабы, але яшчэ і праводзіць майстар-класы, выставы, сустрэчы, прэзентацыі, прагляды фільмаў і інш.