Для каго:#творцы і #даследчыкі/-цы ў галіне #літаратура і #сцэнічныя_мастацтвы, якія працуюць з аўдыторыяй 3–16 гадоў. Калі: 13 мая – 10 чэрвеня 2025. Дзе: Каралеўскі драматычны тэатр у Стакгольме.
Unga Dramaten стварае сучаснае і смелае мастацтва для дзяцей і падлеткаў, ставячы іх у цэнтр тэатральнага вопыту. Рэзідэнцыя дае магчымасць як маладым, так і дасведчаным аўтарам даследаваць ідэі, тэмы і пытанні, звязаныя з мастацтвам для юнай аўдыторыі.
Прапануецца: – Жыллё на час рэзідэнцыі – Падарожны бюджэт да 10 000 SEK – Офісная прастора – Знаёмства з тэатрам і яго працэсамі, сустрэчы з драматургам і чытка тэкстаў з акцёрамі тэатра.