Стыпендыя падыходзіць, калі вы працуеце над праектамі, якія прапануюць дэкаланіяльны погляд на гісторыю, палітыку, грамадства і экалогію і/ці вывучаеце аўтарытарныя сістэмы, супраціўленне і пытанні гендэрнай роўнасці. Цягам месяца можна папрацаваць над уласным праектам у камфортнай атмасферы, а таксама пазнаёміцца з аўстрыйскімі ініцыятывамі.