Анлайн-#курс па напісанні грантавых заявак ад EU4Culture
Для каго: творчыя прафесіяналы/-кі і ўсе, хто цікавіцца магчымасцямі фінансавання культурных праектаў у ЕС.
Курс дазволіць: – Атрымаць веды пра магчымасці фінансавання ў рамках праграм ЕС – Навучыцца пісаць паспяховыя грантавыя заяўкі – Стварыць рэалістычны бюджэт і падрыхтаваць усе неабходныя дакументы – Развіць навыкі ўзаемадзеяння з міжнароднымі і нацыянальнымі партнёрамі – Унікнуць распаўсюджаных памылак у грантавых заявак і забяспечыць устойлівасць праекта.
Праграма відэалекцый: – Віды грантаў і іх асаблівасці – Методыкі пошуку партнёраў для праектаў – Падрыхтоўка бюджэта і праца з юрыдычнай дакументацыяй – Камунікацыя з донарамі – Справаздачнасць па праектах.