Telescope Beirut 2025 — крэатыўная #майстэрня ў Ліване
Для каго:#танцоры/-кі, #харэографы/-кі з Еўропы і краін Міжземнамор’я. Калі: 4–10 красавіка 2025.
Telescope Beirut прапануе інтэнсіўны тыдзень вывучэння, эксперыментаў і калектыўнага стварэння ў галіне танца і перформансу.
Прапануецца: – Удзел у дынамічных майстар-класах, варкшопах, эксперыментах і адкрытых прэзентацыях – Даследаванне нестандартных прасторавых умоў для перформансу і танца – Ментарская падтрымка і магчымасць атрымання гранта для далейшага развіцця праекта – Развіццё навыкаў, стварэнне новых практык і павышэнне дасведчанасці пра экалагічныя падыходы ў мастацтве.