Пітчынг ідэяў для беларускай культуры ад Культурны Код — #конкурс на ўдзел у ментарскай праграме
Для каго: каманды, якія: – Ствараюць праекты на скрыжаванні культуры і digital – Маюць гатовую ідэю ці прадукт з тэхналагічным складнікам, які вырашае задачы культурнага або творчага сектараў – Шукаюць ментарскую падтрымку для развіцця праекта.
Фармат: 5 хвілін на пітчынг і 5-7 хвілін на пытанні ад аўдыторыі. Калі: 14 студзеня, 19:00 (па Мінску) / 17:00 (CET). Дзе: анлайн (Zoom).
Прапануецца: – 5 каманд-пераможцаў пройдуць 3-месячную ментарскую праграму з індывідуальнымі кансультацыямі – Удзел у фінальным адкрытым пітчынгу, каб прадставіць свае праекты.
Удзельнічаць могуць усе, незалежна ад складу або досведу, але каманда павінна быць не менш за два чалавекі.