Nordic Culture Fund: ‘Globus’ International Collaboration Fund – #грант на праекты са Скандынавіяй
Для каго:#творцы розных дысцыплін, #культдзеячы, #куратары і г.д. Калі: праекты павінны быць скончаны да канца 2026 года.
Грант падтрымлівае мастацкае і культурнае супрацоўніцтва паміж Скандынавіяй і міжнароднымі партнёрамі. Суіскальнікамі могуць быць творчая сетка, мастацкі калектыў, платформа ці іншае аб’яднанне.
Няма патрабавання да суфінансавання, аднак праект павінен імкнуцца да большай эканамічнай незалежнасці і ўстойлівасці пасля перыяду гранта.