Чарговая анлайн-сустрэча We Gain пра асабістыя фінансы
Калі: 10 снежня ў 19.00-20.00 (па Мінску).
We Gain – гэта бясплатная серыя анлайн-мерапрыемстваў аб асабістых фінансах ад адукацыйнай платформы для беларусак па ўсім свеце WE Platform.
Вы даведаецеся: як разлічыць фінансавую падушку для пераходнага перыяду якія простыя прынцыпы планавання бюджэту дапамогуць утрымацца на плаву чаму важна даваць сабе час на навучанне і пошук новай прафесіі як хобі і навыкі могуць стаць альтэрнатыўнымі крыніцамі даходу.
Спікер Юлія Іванчыкава – дырэктар па маркетынгу, экспертка па запуску праектаў, менеджэр і ментар. Яна падзеліцца сваім асабістым вопытам, урокамі, вывадамі і цяжкасцямі, з якімі яна сутыкнулася падчас перапынку ў кар’еры.