Колькі гісторыю ні перапісвай, ні ўпрыгожвай вуліцы помнікамі, пераназывай вуліцы і праспекты ў гонар «народнага адзінства», развешвай чырвона-зялёныя сцягі хоць над кожнай прыбіральняй, беларусам ужо не забыцца на вялікую моц сапраўдных беларусаў, што панавала ў 2020 г.
Чытаць навіны ў Беларусі даўно стала небяспечна – большасць медыя прызнаныя «экстрэмісцкімі». І хаця чытанне падпіскай не з’яўляецца, невядома, што будзе, калі ў вашым тэлефоне знойдуць нейкія сляды «экстрэмісцкіх» СМІ. Але ёсць спосабы, якія дапамогуць сябе засцерагчы.