Набор на бясплатныя анлайн-кансультацыі ад вядучых еўрапейскіх эксперт_ак для ўрбаністычных праектаў у Беларусі
Для каго:#студэнты/_к і маладыя спецыялісты/_кі, зацікаўленыя ў развіцці беларускіх гарадоў.
Для кожнага адабранага праекта знойдуць кансультанта з ліку дасведчаных еўрапейскіх спецыялістаў/_к. Яны правядуць некалькі кансультацый у анлайн-фармаце і праз ліставанне, дапамогуць удасканаліць ваш праект.
Таму, калі вы працуеце над вучэбным ці асабістым урбаністычным праектам, то эксперты/_кі гатовыя: – яго пракаментаваць – падказаць найлепшыя рашэнні на падставе сваёй еўрапейскай практыкі – дапамагчы знайсці шлях для яго далейшага развіцця.