Музей лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе запрашае пісьменікаў папрацаваць у Аргентыне. Аўтары атрмаюць магчымасць пазнаёміцца з культурай аргентынскага горада і наведаць культурныя мерапрыемствы. Запланаваны публічныя сустрэчы з рзідэнтамі.
Патрабаванні да аўтараў: – мець не менш за 3 апублікаваныя кнігі (навуковыя артыкулы і самастойна выдадзеныя работы разглядацца не будуць) – пажадана, каб у аўтара былі перакладзеныя на іспанскую мову творы (але не абавязкова).
Арганізатары прапануюць: – праезд – пражыванне – стыпендыю 500 USD – страхоўку – картку, якая дазваляе наведваць выставачныя залы, кіна- і літаратурныя праграмы, а таксама музейныя краму і рэстаран.