Для каго:#актывісты, праваабаронцы і г.д. Калі: сакавік 2025 – люты 2026.
Цэнтр дапамогі ахвярам катаванняў (CVT) запрашае праваабаронцаў і актывістаў прыняць удзел у інавацыйнай праграме IDREAM, накіраванай на ўмацаванне ўстойлівасці і падтрымку руху за правы чалавека. IDREAM будзе праводзіць навучальныя і сеткавыя мерапрыемствы па садзейнічанню псіхасацыяльнай устойлівасці і дабрабыту праваабаронцаў і паляпшэнне фізічнай і лічбавай бяспекі праваабаронцаў у выгнанні. Удзельнікі IDREAM атрымаюць фінансавую дапамогу для падтрымкі сваёй працы ў праекце.