J4T AWARDS 2024 – #конкурс для журналістаў_ак і рэдакцый СМІ
Для каго: прадстаўнікі #медыя, #аўтары, журналісты і інш.
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» ладзіць конкурс з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.
Намінацыі конкурсу:
Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі Матэрыялы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, апублікаваныя з 1 лістапада 2023 па 31 кастрычніка 2024.
Рэдакцыя года Рэдакцыя СМІ, якая ў 2024 годзе ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі.
Асоба года Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі ў 2024 годзе.