Інстытут славяназнаўства Чэшскай акадэміі навук запрашае кандыдатаў навук на Postdok пазіцыю ў #Прага, #Чэхія
Для каго:#даследчыкі з кандыдацкай ступенню. Калі: прыкладна са студзеня 2025 па 2029.
Інстытут славяназнаўства Чэшскай акадэміі навук ww.slu.cas.cz запрашае кандыдатаў навук, каб ў складзе шматпрофільнай каманды папрацаваць над праектам «Шматмоўе і з’яўленне новай пісьмовай мовы як трансфармацыя дыскурсіўных традыцый». Праект накіраваны на тэарэтычнае апісанне і аналіз механізмаў узнікнення новых пісьмовых моў ці моўных разнавіднасцяў у шматмоўных кантэкстах розных еўрапейскіх культурных традыцый у перыяд Сярэднявечча і ранняга Новага часу.
Кандыдатам прапануюць: – 39 000 CSK (brutto) / месяц – офіс у цэнтры Прагі – гнуткі графік працы, надбаўкі на харчаванне, варыянты пашырэння адукацыі, у тым ліку моўныя курсы – 5 тыдняў аплатнага водпуску штогод.