Інстытут славяназнаўства Чэшскай акадэміі навук запрашае кандыдатаў навук на Postdok пазіцыю ў #Пра…

Інстытут славяназнаўства Чэшскай акадэміі навук запрашае кандыдатаў навук на Postdok пазіцыю ў #Прага, #Чэхія

Для каго: #даследчыкі з кандыдацкай ступенню.
Калі: прыкладна са студзеня 2025 па 2029.

Інстытут славяназнаўства Чэшскай акадэміі навук ww.slu.cas.cz запрашае кандыдатаў навук, каб ў складзе шматпрофільнай каманды папрацаваць над праектам «Шматмоўе і з’яўленне новай пісьмовай мовы як трансфармацыя дыскурсіўных традыцый». Праект накіраваны на тэарэтычнае апісанне і аналіз механізмаў узнікнення новых пісьмовых моў ці моўных разнавіднасцяў у шматмоўных кантэкстах розных еўрапейскіх культурных традыцый у перыяд Сярэднявечча і ранняга Новага часу.

Кандыдатам прапануюць:
– 39 000 CSK (brutto) / месяц
– офіс у цэнтры Прагі
– гнуткі графік працы, надбаўкі на харчаванне, варыянты пашырэння адукацыі, у тым ліку моўныя курсы
– 5 тыдняў аплатнага водпуску штогод.

Ддл: 3 снежня.
Падрабязней.

#адукацыя #даследванні #літаратура