#IamRemarkable – гэта магчымасць умацаваць упэўненасць у сабе і развіць навыкі самапрэзентацыі разам з эксперткай Ксеніяй Мартуль – SAP-кансультанткай і спецыялісткай па камунікацыях з больш чым 10-гадовым вопытам.
На воркшопе вы: Даведаецеся, як упэўненасць і прызнанне ўласных дасягненняў уплываюць на кар’ерны рост. Вызначыце асабістыя бар’еры і стэрэатыпы, якія перашкаджаюць заяўляць аб сваіх поспехах. Створыце спіс сваіх унікальных якасцяў. Патрэніруецеся казаць аб сваіх дасягненнях у розных сітуацыях Атрымаеце чэк-ліст #IamRemarkable для далейшага развіцця
Воркшоп будзе практычным, таму трэба будзе актыўна ўдзельнічаць і ўключацца.