«Гласарый беларускага фемінізму» шукае аўтараў_акДля каго: гендарныя даследчыцы_кі, журналіст_кі, ф…

«Гласарый беларускага фемінізму» шукае аўтараў_ак

Для каго: гендарныя даследчыцы_кі, журналіст_кі, фемініст_кі і ЛГБТК+ актывіст_к, якія пражываюць у любой геаграфічнай кропцы, але звязаны з беларускім кантэкстам і Беларуссю.

Каманда праекта Women in Tech Academic запускае Гласарый беларускага фемінізму – анлайн-прастору, якая аб’яднае галасы розных фемініст_к і распавядзе пра паняцці, імёны, канцэпцыі, плыні і тэндэнцыі праз прызму беларускага кантэксту. Для рэалізацыі гэтай ідэі шукаюць аўтар_к.

Аб’яўлены open-call на наступныя блокі гласарыя:
Клас і гендар
Віды гвалту (гендарны, рэпрадуктыўны, структурны, тэмпаральны, фізічны, эканамічны, сацыяльны, сімвалічны)
Дэкаланіяльнасць, посткаланіяльнасць, антыкаланіяльнасць
Калектыўнасць і салідарнасць

Ганарар за тэкст – 150 EUR.

Падрабязней.

*Праект Women in Tech рэалізуецца Цэнтрам гендарных даследванняў ЕГУ, пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза.

#актывізм #фемінізм #квір #адукацыя #даследванні