Запрашаюць тых, хто хоча ствараць, пашыраць і развіваць супольнасць сваіх актывісцкіх праектаў. За 1,5 гадзіны вебінара вы паглыбіцеся ў інструменты, падыходы, гісторыю, тэорыю і практыку для старту ў тэме кам’юніці-менеджменту.
Тэмы вебінара: Навошта людзям супольнасці і што такое лічбы Данбара? Ключавыя тэрміны і стратэгія ў кам’юніці-менеджменце. Супольнасці на практыцы за апошнія 5 гадоў. Адказы на пытанні.
Аўтар вебінара – прадпрымальнік, больш за 7 гадоў досведу ў стварэнні, развіцці і манетызацыі супольнасцяў, кансультант па развіцці community-based прадуктаў і працы з супольнасцямі для прадпрымальнікаў.