Чаму адны праекты маментальна заваёўваюць увагу аўдыторыі, а іншыя зачыняюцца? На практычнай сесіі распавядуць, як выкарыстоўваць эмоцыі, гісторыі і законы драмы для развіцця свайго праекта або брэнда.
Вы даведаецеся: Як расказаць пра складаныя тэхнічныя тэмы праз чалавечыя гісторыі? Чаму гісторыя з героямі, эмоцыямі і драмай будзе працаваць лепш, чым слайды з лічбамі? Як ператварыць свае дасягненні і правалы ў цікавую гісторыю, якая зачэпіць інвестараў і кліентаў?