Урад Германіі фінансуе супрацоўніцтва паміж арганізацыямі ў Германіі, грамадзянскай супольнасцю ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі + краінамі-партнёрамі – Францыяй і Польшчай. Праграма ахоплівае ўвесь спектр праектаў у галіне палітыкі, культуры і адукацыі (акцэнт на #медыя, навуку, культуру, мову і працу з моладдзю).
Праекты павінны пераследваць хаця б адну з наступных мэт: – умацаванне плюралізму і ўстойлівасці – садзейнічанне абмеркаванню каштоўнасцей і правоў чалавека – стварэнне перспектыў на будучыню і дэмакратычныя пераўтварэнні – падтрымка дыялогу і збліжэння.