Яшчэ адзін конкурс, звязаны з тэмай вады. La Fondation François Schneider падтрымлівае сучасных творцаў праз набыццё іх твораў і прэзентацыі ў Цэнтры сучаснага мастацтва Фонду. Гэта могуць быць #жывапіс, #малюнак, #скульптура, #фатаграфія, #відэа, #візуальныя_мастацтвы і г.д. Калі творцы прапаноўваюць інсталяцыі і скульптуры, для іх рэалізацыі магчымы вытворчы #грант (можна падаваць і існуючыя працы). Цікавіць творчыя #даследванні тэмы вады.
Праграма прапануе: – вытворчы #грант да 50 000 EUR (для інсталяцый і скульптур) – ганарар за творы, якія будуць уключаны ў калекцыю Фонда – удзел у групавой выставе ў #арт-цэнтры Фонда – двухмоўнае выданне з творамі пераможцаў – відэапартрэт кожнага з пераможцаў.