На Падляшшы ва Усходняй Польшчы ў 4 раз адчыніць свае дзверы #фестываль Tutaka. Ён створаны беларусамі для беларусаў, які вырас з музычнага мерапрыемства ў найбуйнейшую штогадовую сустрэчу вольных беларусаў. Tutaka – гэта канцэрты, тэатральныя паказы, намётавы злёт, дыскусійныя панэлі на тэмы культуры, бізнэсу, палітыкі, месца штогадовай сустрэчы беларусаў з ўсяго міру.
Tutaka – гэта таксама кірмаш і выстава прадукцыі і паслуг беларускіх прадпрымальнікаў, удзельнікамі якога вам прапануюць стаць. Запрашаюць далучыцца да праграмы фестывалю. Падаць заяўку.