Для каго:#творцы розных дысцыплін ад 21 года. Калі: 6-12 месяцаў у 2024-2025.
Запрашаюць творцаў з наступных галін мастацтва: #малюнак, #кіно, ювелірныя вырабы, змешаная тэхніка, #жывапіс, #фатаграфія, #скульптура або тэкстыль. Рэзідэнты змогуць скарыстацца студыяй і галерэяй Фонду, спецыяльна спраектаванай шматфункцыянальнай мастацкай прасторай для сваіх асабістых праектаў і сумеснай дзейнасці. Чакаецца, што творцы будуць праводзіць штомесячныя семінары і ахвяруюць Фонду працы, створаныя падчас рэзідэнцыі.
Веданне арабскай мовы, грамадскія праекты і досвед працы з людзьмі розных узростаў і культур будуць перавагай.