Magic Circles – анлайн-#лабараторыя ў віртуальных светах
Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 8 тыдняў у 2024 – 2025.
Magic Circles – гэта анлайн-лабараторыя для праектаў, якія даследуюць сацыяльныя і тэхнічныя аспекты віртуальнага света. Цікавяць #даследванні віртуальных светаў ва ўсёй іх разнастайнасці. Шукаюць праекты на любой на любой стадыі развіцця, якія звязаныя з гэтай тэмай. Лабараторыя задумана як гарызантальная вытворчая рэзідэнцыя, падчас якой удзельнікі будуць падтрымліваць задумы адзін аднаго.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю 1000 CAD – вытворчую падтрымку (па ўзгадненні) – удзел у групавой выставе ў Zentrum für Netzkunst у Берліне ўлетку 2025 года.