«ПроDigy 3.0» – анлайн-курс па soft skills у лічбавую постпандэмійную эпоху ад ФОРЫН-офіс
Для каго:#культдзеячы, #творцы, #медыя і г.д. Калі: 6 заняткаў з 9 па 25 ліпеня (па аўторках і чацвяргах).
На курсе вы даведаецеся: – як эфектна, аргументавана і паспяхова выступаць на публіцы – што такое эфектыўныя перамовы і як іх праводзіць, – чаму ўзнікаюць канфлікты, як іх вырашаць, а яшчэ лепш прадухіляць – якія ёсць асаблівасці лічбавай камунікацыі – трэнды сацсетак, нашых паводзін у іх і прычыны канфліктаў у анлайн, – у чым складаецца эмацыйны інтэлект і як яго развіваць – ці можна развіць крытычнае мысленне і што такое экалогія інфармацыі.