На сустрэчы вы даведаецеся пра методыкі і практыкаванні на ўзмацненне творчых скілаў, зніжэнне ўзроўню трывогі і сіндрому самазванца ў працэсе творчасці і яго прэзентацыі.
А таксама: – пазнаёміцеся з інструментамі стварэння новых ідэй – даведаецеся, як уключаць натхненне падчас працы і іншай дзейнасці – зробіце простыя практыкі, якія будуць дапамагаць у паўсядзённых задачах і могуць быць карысныя ў любы момант часу.
Спікерка – Ева Кот, прафесійная крэатарка з Беларусі з сямігадовым вопытам работы ў IT- і event-кампаніях, фем-стэндаперка і коуч.
Фасілітатар – Марк Долгіх, беларускі журналіст і маркетолаг.
*Гэта мерапрыемства – выпускны праект удзелу: курса «Аднаўляем_ся!»