Adu.placeзапрашае паразмаўляць з Багданам Хмяльніцкім (Chevening ’22) і Маргарытай Галдзянковай (Chevening ’23) — таленавітымі беларусамі, якія ўжо адвучыліся на праграме і хочуць падзяліцца сваім досведам.
Якія пытанні плануецца разгледзіць: Што такое Chevening і каму пасуе праграма? Якія бенефіты дае? Як падаць заяўку і паспяхова прайсці інтэрв’ю? Як абраць універсітэт? Як жыць у Вялікабрытаніі? Якія ўмовы дае праграма? Што далей? Як Chevening дапамагае ў жыцці?