ЗАЯВА.
Мы, удзельнікі Мемарандума: партыя “Народная Грамада”, партыя “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і аргкамітэт па стварэнні партыі “Краіна для Жыцця”
заяўляем:
Мы не згодныя з вынесеным на канферэнцыю “Новая Беларусь” рашэннем аб падаўжэнні легітымнасці С. Ціханоўскай пасля 2025 года.
Яно прынятае з парушэннем дэмакратычных прынцыпаў і без узгаднення з большасцю палітычных структур.
Лічым гэта стратэгічнай памылкай, якая гуляе на карысць рэжыму лукашэнкі і можа прывесці да расколу дэмакратычных сіл.
Мы заклікаем распачаць дыялог з усімі дэмакратычнымі палітычнымі сіламі.
Мы падкрэсліваем, што мэтай нашай барацьбы павінна быць змена рэжыму ў Беларусі і правядзенне свабодных дэмакратычных выбараў у нашай краіне.
І мы будзем працягваць працу гэтым кірунку, нават у такіх умовах.
Жыве Беларусь!