На гэтым фота мне 6 гадоў, і я пачынаю падазраваць, што 1 верасня — гэта не толькі пра кветкі, цукер…

На гэтым фота мне 6 гадоў, і я пачынаю падазраваць, што 1 верасня — гэта не толькі пра кветкі, цукеркі і школьную форму, але і пра пачатак доооооооўгага і складанага шляху працягласцю ў 11 гадоў, які мяне чакае. Цяпер мне хочацца абняць таго маленькага Сашу і паабяцаць яму, што ўсё будзе добра. Але я не магу гэтага зрабіць, бо паміж мною сённяшнім і мною на фатаздымке 25 гадоў розніцы.

Затое мы можам абдымаць дзяцей, якія сёння ідуць у школу.

Прыходзьце ў нядзелю да нас у храм. У нас будзе невялікі малебен на пачатак навучальнага года, пасля якога мы ўсе (хто захоча) будзем абдымацца.

Дзе? Вільня, Bokšto g. 4.
Калі? 1 верасня 2024 года, 11 гадзін раніцы.

А яшчэ на нашым YouTube-канале будзе трансляцыя для тых, хто не з Вільні.