Добрай раніцы і добрага ўсім дня!
Божае Слова ізноў звяртае нашу ўвагу на апостала Філіпа. Адзін з найвядомейшых эпізодаў – хрышчэнне еўнуха царыцы Эфіопскай (Дзеі 8, 26-39).
Эфіопская эліта ў часы жыцця Хрыста вызнавала іудаізм. Ёсць меркаванні, што іудаізм у Эфіопію прыйшоў яшчэ за часоў цара Саламона Мудрага.
Еўнух-эфіоп быў паломнікам у Іерусаліме. Ён быў добрым знаўцам Бібліі і, верагодна, чытаў Слова Божае штодня.
Менавіта да гэтага чалавека, які ўжо вяртаўся дадому у Афрыку, Бог прывёў Філіпа. Яны сустрэліся, калі еўнух чытаў адно з найяскравейшых старазапаветных прароцтваў пра Месію Пакутуючага з кнігі прарока Ісаі:
“Як авечка, на закла́нне Ён быў прыве́дзены… ;
у прыніжэ́нні Яго быў Ён пазба́ўлены правасу́ддзя… бо забіра́ецца з зямлі жыццё Яго”.
Філіп, па запрашэнню эфіёпскага вяльможы, сядае да яго ў калясніцу і дабравесціць Іісуса Распятага. Паказвае, што на Іісусе споўнілася прароцтва Ісаіі.
Еўнух прымае веру і хрышчэнне у імя Госпада Іісуса, і вяртаецца дамоў хрысціянінам.