27 ліпеня ў нашай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Як разгаварыць могілкі». Беларускія пахавань…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

27 ліпеня ў нашай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Як разгаварыць могілкі». Беларускія пахаваньні Вільні: вядомыя, падзабытыя і невядомыя месцы памяці
 
Могілкі — гэта не толькі месца памяці, але і архіў пад адкрытым небам. Вільня захоўвае дзясяткі беларускіх пахаваньняў: ад вядомых нэкропаляў да амаль страчаных магілаў, за якімі стаяць лёсы людзей, гісторыі эпохаў і яшчэ не разгаданыя таямніцы. Падчас выступу пагаворым пра тое, як «чытаць» могілкі, дзе шукаць беларускія пахаваньні, чаму некаторыя зь іх былі забытыя і як яны дапамагаюць адкрываць новыя старонкі беларускай гісторыі Вільні.

У кожнага і кожнай свой мэтады як «разгаварыць могілкі».

Гендарны дасьледнік, гісторык мовы, адзін з рэдактараў выдавецтва «Scaryna Press» (Лёндан-Вільня) Уладзіслаў Гарбацкі падзеліцца сваімі напрацоўкамі, пошукамі і адкрыцьцямі ня толькі на могілках, але і ў віленскіх архівах.

27 ліпеня (панядзелак), 19:00

Bokšto g. 4. (Капліца сьв. Лаўрэнція Карповіча (Беларускі праваслаўны прыход Канстантынопальскага патрыярхату))

Уваход вольны.