Шаноўныя, наша Літургія заўсёды пачынаецца з ПРАСКАМІДЫІ, што азначае ПРЫНАШЭННЕ.
У старажытнасці людзі прыносілі хлеб і віно для служэння Еўхарыстыі, а дыяканы усё гэта прыгатаўлялі да службы. Калі людзі прыносілі свае дары, то перадаючы іх, прасілі памаліцца за сваіх родных, называлі імёны. Так з’явілася традыцыя памінання на праскамідыі.
На нашых Літургіях, кожны можа падыйсці да святара падчас Праскамідыі і памянуць родных, ці традыцыйна перадаць запіску.
Калі хтосьці захоча перадаць для служэння добрае чырвонае сухое віно – таксама будзе вельмі добра. Мы вітаем і тое, калі хтосьці паспрабуе спекчы літургійную прасфару.
У сучасным выглядзе чын праскамідыі сфарміраваўся пазней, ніж іншыя часткі Літургіі, але тым не менш, мае вельмі глыбокую і цікавую сімволіку. Прапаную Вашай увазе маю лекцыю па гісторыі і сімволіцы ПРАСКАМІДЫІ.
https://youtu.be/ilTMCjm2SnU
Чакаем на заўтрашняй Нядзельнай Літургіі ва украінскім доме Вільні!
Juozapavičiaus g. 10A, (уваход са двара).