Шчырыя ўсім вітанні!Хачу нагадаць, што з учорашняга дня мы пачалі Апостальскі (Пятроў) пост.Гэты пос…

Шчырыя ўсім вітанні!
Хачу нагадаць, што з учорашняга дня мы пачалі Апостальскі (Пятроў) пост.

Гэты пост быў вядомы яшчэ з канца ІІІ века. Але, цікавы фактГэты пост быў пастом-кампенсацыяй для тых, хто не посціўся Вялікім постам. З цягам часу, ён стала ўвайшоў у царкоўны календар.

Пост будзе доўжыцца да 29 чэрвеня – дня святкавання памяці апосталаў Пятра і Паўла (нагадваю таксама, што наша канстантынопальская абшчына будзе прытрымлівацца новаюліанскага календара).

Якія акцэнты ў духоўным жыцці можна зрабіць на гэты пост?
Апостальскі пост заклікае нас да асабістага апостальства – сведчыць пра Госпада Іісуса справай і словам. Мы ўсе – Хрыстовыя пасланцы ў гэтым свеце. Мы – Хрыстовыя вусны, рукі і ногі. Ён дзейнічае і гаворыць праз нас у гэтым свеце.