Вітаю, сябры!Маю добрую нагоду абвесціць афіцыйна, што наша парафія, згодна рашэнню прыходскай рады,…

Вітаю, сябры!
Маю добрую нагоду абвесціць афіцыйна, што наша парафія, згодна рашэнню прыходскай рады, мае цяпер афіцыйную назву:

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага Патрыярхату у Вільні у гонар Дабравешчання Дзевы Марыі.

Галоўнае свята нашай Парафіі будзе заўсёды прыпадаць на 25 сакавіка – свята Дабравешчання і беларускі Дзень Волі.

Акрэм таго, капліца нашага прыходскага дома прысвячаецца прападобнаму Лявонцію (Карповічу), архімандрыту Віленскаму, які быў асветнікам беларускага народу, кнігавыдаўцом, складальнікам першага ў свеце Буквара, заснавальнікам Віленскай брацкай школы і Свята-Духава манастыра. Будзем маліцца да прападобнага Лявонція, як да нашага нябеснага хадайніка. Дзень яго памяці – 24 верасня.