Бізантыйскія спевы ў Вільні
LUX AETERNA («Вечнае святло») — новая праграма заснавага беларусамі хора «АРТОС».
Бізантыйскі хор «АРТОС» Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні прадставіць новую праграму LUX AETERNA з бізантыйскіх і грэгарыянскіх харалаў — дзвюх падмуркаў еўрапейскай сакральнай музыкі.
У імпрэзе прагучаць літургічныя спевы IV – ХІІ стагоддзяў па-беларуску, па-грэцку і па-лацінску, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі скляпенні базылік і манастыроў.
Сярод іншага ў праграме імпрэзы прагучыць гімн Вялікага Княства Літоўскага «Багародзіца», харал з Жыровіцкага манастыра і старадаўні літургічны спеў на арамейскай мове.
Бізантыйскі хор «АРТОС» — адзін з творчых праектаў легендарнага беларускага мужчынскага хора «УНІЯ», які быў заснаваны ў Менску ў 1990 годзе.
28.06 — Вільня — Евангельцка-Лютэранская царква — РЭЗЕРВАЦЫЯ
Плэйліст з выступам хора «АРТОС»: https://www.youtube.com/watch?v=6XIvKybcNcg&list=PLowcSs69Sm0XAOGCKWidAgUTxX64nFDDC

Зусім нядаўна хор з беларускіх і літоўскіх артыстаў збіраў поўныя цэрквы публікі на свае велікодныя імпрэзы ў Варшаве і Вільні ў красавіку, цяпер музыкі прадставяць новую праграму.
У імпрэзе прагучаць літургічныя спевы IV – ХІІ стагоддзяў па-беларуску, па-грэцку і па-лацінску, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі скляпенні базылік і манастыроў.
Сярод іншага ў праграме імпрэзы прагучыць гімн Вялікага Княства Літоўскага «Багародзіца», харал з Жыровіцкага манастыра і старадаўні літургічны спеў на арамейскай мове.
Акрамя гістарычнага вымярэння, гэтая музыка валодае сапраўднай магіяй. У чысціні чалавечага голасу і старажытных мелодыях слухач знаходзіць рэдкі стан унутранага спакою, глыбокай суцішанасці і духоўнай яснасці.
Бізантыйскі хор «АРТОС» — адзін з творчых праектаў легендарнага беларускага мужчынскага хора «УНІЯ», які быў заснаваны ў Менску ў 1990 годзе.
Сёння хор базуецца ў Вільні, а ў ягоным складзе спяваюць беларусы і літоўцы. Мастацкі кіраўнік — пратапсалт і мелург — Павел Гонца.