Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхата ў гонар Дабравешчання Дзевы Марыі і шведскі філ…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхата ў гонар Дабравешчання Дзевы Марыі і шведскі філасофскі гурток АФБ імя Ігната Абдзіраловіча ладзяць сумесную дыскусію

Калі: 26 траўня (аўторак), 19:00
Дзе: Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні, Bokšto gatvė 4
1⃣Уваход вольны
Зарэгіструйцеся, калі ласка, па спасылцы. Нам важна ведаць колькасць удзельніц і ўдзельнікаў.

Філасофскі гурток у гасцях у Беларускага праваслаўнага прыхода Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні, каб разам разабрацца з тэкстамі аднаго з найбольш незвычайных антычных аўтараў і мысляроў — апостала Паўла.

Ці апраўдвае апостал Павел уладу любымі сродкамі? Улада — ад Бога ці пад Богам?

Чытаем «Пасланне да Рымлянаў» і практыкуем крытычную оптыку.